Час з беларускім акцэнтам: унікальная калекцыя гадзіннікаў «Слуцкія паясы»

Брэнд «Луч» запусціў ў продаж новую калекцыю гадзіннікаў, натхнёную ўнікальнай культурнай спадчынай Беларусі. «Слуцкія паясы» з'явіліся ва ўсіх фірмовых крамах і на афіцыйным сайце брэнда. «Слуцкія паясы» – незвычайныя вырабы, якія не толькі нясуць у сабе глыбокі гістарычны сэнс, але і ўвасабляюць майстэрства, вытанчанасць і прыхільнасць да традыцый. Гэтыя ўнікальныя тэкстыльныя вырабы выконваліся ўручную на беларускіх землях вопытнымі майстрамі з XVI стагоддзя і служылі неад'емным элементам адзення шляхты тых гадоў. Яны сведчылі аб статусе і багацці сваіх уладальнікаў. З'явіўшыся ў 1758 годзе і праіснаваўшы 90 гадоў, «Слуцкія паясы» карысталіся попытам па ўсёй Еўропе. Створаны па замове, кожны пояс меў унікальнае спалучэнне ўзораў і колераў. Паясы аказалі значны ўплыў на шляхецкія касцюмы ў цэлым і вытворчасць шаўковых паясоў у Рэчы Паспалітай і за яе межамі. У Польшчы і Літве (акрамя Нясвіжа і Слуцка) у розны час існавалі падобныя вытворчасці, але менавіта слуцкія паясы набылі сусветную вядомасць. Малады паэт Максім Багдановіч некалі натхняўся традыцыямі беларускага народнага ткацтва. У 1913 годзе ён увекавечыў вырабы з «персідскімі ўзорамі» ў сваім вершы «Слуцкія ткачыхі». З таго часу паясы сталі сапраўды народным сімвалам, увайшоўшы ў сімвалічную «Сямёрку цудаў Беларусі». «Слуцкія паясы» з'яўляюцца працягам калекцыі «Вышыванка», а менавіта –папулярызацыяй беларускіх нацыянальных элементаў і народнай творчасці.  Калекцыя створана ў цесным супрацоўніцтве з Музеем гісторыі слуцкіх паясоў, які дзейнічае на базе прадпрыемства РУП «Слуцкія паясы» — аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў мастацкіх промыслаў Беларусі. Размешчана яно ў старажытным, які налічвае без малога дзевяць стагоддзяў, летапісным Случаску, што здаўна славіўся майстэрскімі рамеснікамі. Даследаваўшы вырабы, якія захаваліся ў Нацыянальным гістарычным музеі, «Луч» перанес ўзоры і каляровыя спалучэнні з паясоў на цыферблаты і твіллі гадзіннікаў. Калекцыя выходзіць са скуранымі папружкамі, якія ўпрыгожаны арыгінальнымі ўзорамі. Да іх прыкладаюцца і зменныя шаўковыя шалікі, выкананыя ў падобным стылі. Для выгоды мадэль аздоблена здымнай шпількай для замены папружкі на шалік, што дазваляе змяняць іх у залежнасці ад настрою ці выпадку. «Слуцкія паясы» – гэта не проста ўбранне, а сімвал пераемнасці і павагі да культуры. Надзеўшы гэты гадзіннік, вы не толькі падкрэсліце свой стыль, але і станеце часткай вялікай спадчыны беларускага мастацтва. Адкрыйце для сябе свет традыцый і стылю з новай калекцыяй гадзіннікаў «Слуцкія паясы». Яны стануць ідэальным падарункам для знаўцаў мастацтва і культуры, а таксама тых, хто шукае для сябе нешта па-сапраўднаму асаблівае.