OZ выпусціў настольную гульню на беларускай мове «Патлумач»
OZ выпусціў настольную гульню на беларускай мове «Патлумач». Іншыя сталі хітамі
У Беларусі выйшла новая настольная гульня на беларускай мове «Патлумач». Каб выйграць у ёй, трэба хутка адгадваць пэўныя cловы. Настолку выпусціла кампанія OZ. З яе дапамогай можна папоўніць свой слоўнікавы запас і весела правесці час.
«Патлумач» – гэта вясёлая настольная гульня з простымі правіламі. У ёй гульцы па чарзе тлумачаць адзін аднаму словы с картак. Проста зачытваць іх нельга, але можна падбіраць асацыяцыі, называць прыметнікі ці дзеясловы, якія добра да іх пасуюцца, і выкарыстоўваць любыя іншыя падказкі. Разважаць трэба хутка, бо на адказы даецца абмежаваны час, і чым больш слоў гульцы змогуць адгадаць – тым лепш.
Гульня дае шырокі прастор для фантазіі, і каб перамагчы, трэба добра разумець адзін аднаго. Лепш быць асцярожным, бо кожнае тлумачэнне можа быць пасткай для астатніх. Але смешныя адказы і дзіўныя асацыяцыі – гэта таксама весела.
У гульні налічваецца 1200 беларускіх слоў, падзеленых на дзве групы па ўзроўню складанасці. Больш простыя – для тых, хто не вельмі дасканала ведае беларускую мову. Яны добра падыходзяць для гульні з дзецьмі. А больш складаныя і ўнікальныя словы – для аматараў мовы. Можна таксама змяняць узровень складанасці, абіраючы большы ці меншы прамежак часу для адгадвання слоў. Напрыклад, трэба хутка растлумачыць такія словы, як «дзiрка», «гузiк», «спадчына», «шанец», «кіроўца», «змрок» і «золак».
«Настольная гульня «Патлумач» – гэта не проста забаўка, а нагода пагутарыць па-беларуску і вабна правесці час з сябрамі і роднымі. Такія гульні зараз маюць вялікі поспех сярод пакупнікоў, бо сумяшчаюць гульню з атрыманнем новых ведаў и развіццём навыкаў. Таксама гэта незвычайна вясёлая гульня. Мы лічым, что «Патлумач», як i астатнiя беларускія настолкі, стане хітом у краіне», – адзначаюць у сетцы OZ.
У «Патлумач» могуць гуляць адначасова ад 2 да 6 удзельнікаў. Рэкамендаваны ўзрост гульцоў – ад 14 гадоў, але строгіх абмежаванняў няма. Прыкладная працягласць адной партыі – 15-30 хвілін.
Настольную гульню «Патлумач» можна набыць у фірмовых крамах сеткі OZ у Мінску і 18 іншых гарадах ці замовіць яе дастаўку ў любую кропку Беларусі.
Раней сетка OZ выпусціла гульні «Мова. Цудоўная» і «Тутэйшыя», якія сталі сапраўднымі хітамі і дагэтуль карыстаюцца вялікай папулярнасцю.