Iнтэрнэт-крама «Iмбрык»
Книжные магазины

Контакты
- ул. Я. Купалы, 27, пав. В
- +375 29 757-58-67
- Сегодня до
О заведении
Iнтэрнэт-крама «Iмбрык»
График работы:
- пн.
- вт.
- ср.
- сeгодня
- пт.
- сб.
- вс.
Контакты:
- ул. Я. Купалы, 27, пав. В
Телефоны:
«Імбрык» — інтэрнэт-крама са смакам беларускай мовы. Створаны ў 2013 г. культурным дзеячам Алесем Мазанікам, «Імбрык» прызваны папулярызаваць родную мову і нацыянальныя годнасьці, павялічыць культурны ўзровень нашага грамадзтва і спыніць нараканьні беларусаў на тое, што ім няма чаго чытаць, глядзець ды слухаць на роднай мове. Тут вы знойдзеце пераклады такіх пісьменьнікаў, як Чарльз Дыкенс ці Джон Толкін, фільмы накшталт «Крымінальнае чытво» ці «Вечнае зьзяньне чыстага розуму», а таксама кнігі і музычныя кружэлкі айчынных выканаўцаў. І ўсё гэта зь бясплатнай дастаўкай па рэспубліцы!АсартымэнтУ інтэрнэт-краме прадстаўлены, напэўна, самы шырокі асартымэнт
кніг на беларускай мове
. Спалучэньне бадай усіх жанраў ад дзіцячай ды фэнтэзі літаратуры да факсымільных і рэлігійных выданьняў ад шматлікіх выдавецтваў«Беларускі Кнігазбор», «Логвінаў», «Галіяфы», «pARTizan», «Беларускі гістарычны агляд», «Гарадзенская бібліятэка», «Тэхналогія», «Такая гісторыя», «Мастацкая літаратура», «Беларусь», «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», «Медысонт», «Мелыял») стварае прастору для выбару чытачоў з разнастайнымі густамі і адрознымі задачамі. Шмат кніг ёсьць у продажы для школьнікаў і тых, хто проста хоча ведаць беларускую гісторыю.Таксама ў інтэрнэт-краме «Імбрык» можна набыць
музычныя кружэлкі айчынных выканаўцаў
,
аўдыёкнігі беларускіх і сусьветных аўтараў
,
фільмы зь беларускамоўнай агучкай для дзяцей і дарослых
,
настольныя гульні
,
паштоўкі,
гадзіньнікі
,
сувэніры
ды шматлікае
іншае
.Дзе набыць Азнаёміцца з поўным асартымэнтам і зрабіць замову вы можаце непасрэдна на сайце інтэрнэт-крамы
«Імбрык»
. Бясплатная дастаўка ажыццяўляецца па Менску кур’ерам, а таксама поштай па ўсёй краіне.Акрамя таго вы можаце забраць тавар самастойнатым больш з дадатковай зьніжкай у 10 %) па адрасе: г. Менск, вул. Я. Купалы, 27, павільён В, кніжны кірмаш «Мір кніг».ЗьніжкіДля пастаянных пакупнікоў інтэрнэт-крамы «Імбрык» прадугледжаныя зьніжкі ды падарункі. Таксама ёсьць зьніжка ў 25 % для студэнтаў курсаў беларускай мовы
«Мова Нанова»
ИП Мазаник А.И. УНП: 191895310