Актуальное

Бясплатны квэст па Мінску "11 хвілін" на беларускай мове

23.08.2022

На працягу трох тыдняў шэрынг электрасаматаў Eleven і брэнд модных гадзіннікаў Hvilina праводзяць у Мінску бясплатны гарадскі квэст “11 хвілін” для ўсіх жадаючых. 

Гэта займальны квэст па Мiнску на беларускай мове. Ён будзе прахадзіць на самакатах Eleven. Мэта квэста - iнтэрактыўная экскурсія па горадзе і пошук галоўнага прыза - пары наручных гадзіннікаў брэнда Hvilina і абанемента ад Eleven. 

Квэст праходзіць па нядзелях. Час, каб дабрацца ад адной лакацыі да другой, будзе займаць да 11 хвілін. Каб адгадаць загадкі, удзельнікам трэба ведаць горад і яго гісторыю, а таксама трошкі валодаць беларускай мовай. Загаданы падчас квэсту будзе 5 лакацый, не ўлічваючы старт і фініш. На кожнай лакацыі ўдзельнікі будуць атрымліваць бясплатныя паездкі, каб мець магчымасць даехаць да наступнай лакацыі. Пераможа той, хто першы дабярэцца да фінішу. 

Арганiзатары папярэджваюць аматараў, што колькасць месц абмежаваная, удзельнічаць дазволена только з 18 гадоў, таксама трымацца правілаў бяспекі і ПДД на працягу квэсту, каб пазбегнуць дыскваліфікацыі.

Даты і час:
- 28.08 а 13:00
- 04.09 а 13:00
- 11.09 а 13:00

Падарункі ад арганізатараў атрымае кожны ўдзельнік квэсту!

Падрабязная інфармацыя і рэгістрацыя тут:
http://11hvilin.by/