Да дня роднай мовы ўжо традыцыйна брэнд «Луч» прапанаваў новую лімітаваную калекцыю гадзіннікаў «Мова». Яна прысвечана аднаму з самых яскравых пісьменнікаў не толькі часу, але і ўсёй беларускай літаратуры - Уладзіміру Караткевічу.
Продажы стартавалі 21 лютага. Усяго за дзень прыхільнікі пісьменніка выкупілі калекцыю. Усяго было створана 95 экзэмпляраў, якія зараз разышліся не толькі па ўсёй краіне, але і за яе мяжой.
Убачыць лімітаваную мадэль можна і ў Музеі беларускай гадзіннікавай справы Беларусі (Натуралістаў, 3). Выстава, прысвечаная Уладзіміру Караткевічу, будзе адкрыта па 21 сакавіка ўключна.
Гадзіннік. Гадзіннік адлюстроўвае самога пісьменніка. У кожным элеменце характар гэтага выбітнага чалавека. Нержавеючая сталь, як постаць, залатое матавае пакрыццё, сапфіравае шкло і механізм - «Луч-2209», як удумлівы погляд, што ведае значна больш, чым астатнія. Нязменная класіка з крока рамнём і спражкай-матылём. Ён такі ж строгі, стрыманы, але натхнёны ідэяй. «Луч-2209» Мінскага гадзіннікавага завода – адзін з найтанчэйшых механізмаў, якія выпускаліся савецкай прамысловасцю. Каб паменшыць вышыню і памеры корпуса з механізма прыбралі цэнтральнае кола. Замест яго там размясціліся два невялікія па дыяметры колы. Таксама ён набыў бязшрубны баланс і рэгулятар спампоўкі. Плаціна і масты надзейна абаронены ад карозіі пазалотай. Такі тонкі, толькі ўяўны далікатным механізм, паказаў сваю надзейнасць і даўгавечнасць праз гады.
Цыферблат упрыгожыла цытата Уладзіміра Караткевіча: «Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка – сродак сувязі між думамі людзей, вышэйшы сродак». Радкі, якія будуць напамінаць аб галоўным, натхняючы на большае.