Анонсы

«Паляўнічыя за легендамі»: VOKA запусціў містычнае шоу

01.11.2023

Сакрэты, міфы і загадкі – VOKA запрашае ўсіх адправіцца ў захапляльнае падарожжа ў свет містыкі і прыгод з новым шоу «Паляўнічыя за легендамі». На працягу васьмі тыдняў па аўторках на платформе будуць выходзіць новыя эпізоды, прысвечаныя міфам і легендам з самых цікавых месцаў Беларусі.

У кожным выпуску двое вядучых – Дар'я Кастрык і Павел Салаўёў – атрымліваюць заданне ў закрытым канверце ад таямнічага прадзюсара, твар якога схаваны ад усіх. Каб яго выканаць, яны адпраўляюцца ў месцы, поўныя загадак, а таксама знаёмяцца з гісторыяй і легендамі, на якіх і заснаваныя ўсе заданні шоу.

Усе эпізоды «Паляўнічых за легендамі» напоўненыя нечаканасцямі, якія чакаюць вядучых на кожным кроку. Таямнічы прадзюсар робіць усё магчымае, каб вядучыя не змаглі прайсці праз шматлікія выпрабаванні.

Прэм'ера першага эпізоду адбудзецца 31 кастрычніка.

Стваральнікі «Паляўнічых за легендамі» прапануюць усім далучыцца да прыгоды, у якой містыка і загадкі пераплятаюцца ў адной захапляльнай гісторыі. Шоу можна будзе паглядзець на сайце voka.tv або праз прыкладанне VOKA на любой прыладзе. Доступ для ўсіх гледачоў бясплатны.